Пресс-релиз
Пресс-релиз
Алкагольная прадукцыя на беларускім рынку павінна быць у пераважнай большасці айчыннай вытворчасці. Такі накірунак развіцця алкагольнага сегмента тавараў на тэрыторыі Беларусі быў устаноўлены кіраўніцтвам краіны. На тэрыторыі Беларусі ствараюцца ўсе ўмовы, неабходныя для канкурэнтаздольнасці беларускіх алкагольных напояў. Развіваецца і адзін з самых эстэтычных відаў вытворчасці – вінаводства. Пра асноўныя тэндэнцыі вырабу і разліву вінаграднай прадукцыі на айчынных прадпрыемствах дазнаўся наш карэспандэнт Ігар Тур.
КАР: Якасць беларускіх алкагольных вырабаў прызнаная не толькі у нашай дзяржаве, але і ў краінах СНД і Еўропы. Прычам кантроль за якасцю прадукцыі ў Беларусі знаходзіцца на самым высокім ўзроўні. Такое меркаванне выказваюць спецыялісты Мінскага завода вінаградных він. Яго прадукцыя карыстаецца шырокім попытам. Прычым як зазначыў дырэктар прадпрыемства Андрэй Хількевіч, сёння завод арыентаваны на выраб прадукцыі, якая б па сваіх высокіх смакавых уласцівасцях і даступнасцю цаны была больш спрыяльная для беларусаў.
СНХР: Хількевіч
КАР: Сёння Мінскі завод вінаградных він працуе пераважна на ўнутранага спажыўца. Больш за 80 працэнтаў усёй прадукцыі рэалізуецца ў межах краіны. Падтрымка дзяржавы адыгрывае важную ролю ў вінаводстве Беларусі. Як зазначыў галоўны вінароб мінскага прадпрыемства Іван Троцкі, насычэнне рынку беларускай прадукцыяй не толькі дапамагае прадпрыемствам павялічваць сваю магутнасць па вырабе і разліве він, але і выхоўвае спажыўца, дазваляючы яму за нізкую цану атрымоўваць якасны прадукт.
СНХР: Троцкі
КАР: Мінскі завод вінаградных він з’яўляецца лідэрам беларусі па разліву натуральнай вінаграднай прадукцыі. На прадпрыемстве з улікам Брэсцкага філіяла працуе больш за 300 чалавек, якія захоўваюць, перапрацоўваюць і разліваюць прадукцыю з сыравіны Малдовы і краін далёкага замежжа.
Ігар Тур, “ПФ”